Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Драуко. Так у вас-жа адно пяць, а у мяне сем.

Кукса. Але-ж і пяць, кажу…

Драуко. У вас-жа скора паменьшае.

Кукса. (У бок). Скуль гэта ен даведауся аб сватох?

Драуко. Такі ваш Антон запрауды бабскаго роду цярпець ні можэ?

Кукса. А што? я вам казау…

Драуко. Бачу, бачу! (Рагочэ).

Кукса. Чаго-ж гэта вы рагочэце? (Драуко рагочэ). Ось я вас аблаю проці нядзелі. Баязнь Божу паказваеце, а лезеце у калатню.

Драуко. Гэта я так жартую. (Памаучалі).

Кукса. Вельмі хораша у вячерні дзякі пелі.

Драуко. У Прачыстае пякней пяюць. Там адзін басісты, калі зараве, то так здаецца ажно у галаве табе раве ды воласы дыбам становяцца…

Кукса. Ведама, народ на усе выхітрованы.

Драуко. Ці ні хочэце панюхаць? (Памаучау). Заутра, кажуць, вяселле у некаго будзе.

Кукса (у бок). Ось ізноу! Ад каго гэта яму даведацца?..

Драуко. Чуу я, што і вас клікаць муць.

Кукса (у бок). Ніяк ні разьбяру. (Да яго). Да каго клікаць муць? Ці вы са сну, ці як гаворыце? Я чуу, што нібы-то вас клікаць муць, — ні мяне.

Драуко (у бок). Што гэта ен таучэ? Ад каго яму ведаць?

Кукса (у бок). Ці ні пісар яму шапнуу?

Драуко. Ну, калі вы ужо аб тым даведаліся, то просімо, будзьце ласкавы.

Кукса. Вас, ні мяне. Да ховай Божэ! Ведама па-уседзку, паклічэмо і вас.

Драуко. Як-жа гэта вы?..

Кукса. На зьдзекі.

Драуко. Каторы з нас сьпіць?

Кукса. Ні ведаю.

Драуко. Каторы з нас здурэу?

Кукса. Ні ведаю.

Драуко. Цьфу!

Кукса. А вам двойчы: цьфу, цьфу!

Драуко. От лепш папросімо адзін аднаго да сябе ды ляжэм спаць, а заутра відней будзе, што у каго. (За Куксаю Васіль чхае). На здароуечко!

Кукса. Дзякуй! толькі-ж гэта ні я чхнуу, бо я ішчэ ні панюхау, то с чаго-ж мне чхаць?