Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VIII-ая.

Драуко (ідзе сагнуушыся с калом). Каб мне малатка у руцэ ні утрымаць, каб мне пяткі да касы ні прыварыць, каб мне крэсіва ні загартаваць, — калі я ізноу ні бачыу сваімі вачымі от гэтаго Антона с суседавай Гануляй. Таго самаго Антона, што аб ім Кукса кажэ, нібы то ен бабскаго роду цярпець ні можэ. Добра ні церпіць! За тое-ж пасьмяюся я с суседа! Ведама бо, што гэта ні Васіль; Васіль пашоу да брата, яшчэ з вечара папрасіуся. Каб тож-ж мне іх злавіць, — узяу-бы Антона за чупрыну, Ганулю за касу ды прывеу-бы да суседа, ніхай цешыцца. Ціха, нехта ідзе… (Прысеу).

ЗЬЯВА IX-ая.

Кукса і Драуко.

Кукса. (Ідучы напевае). «Ой, ні шумі луг ды дуброва»… Ні сьпіцца нешта. Каб то-ж скарэй развіднелося! Ніяк ні прычэкаю таго ранка. Як-бы так, што ноч на небі затамавало, трымае яе на мейсцы, як ваду за застаукамі. Антон у млыне зачыніуся, — гукау, гукау, стукау, — ні хочэ адчыняць. Трэба тыкеля даведацца да майго гаршчэчка, ці ні хапіу Антон грошай…

Драуко. (Кідаецца на яго с калом). Ага! папауся!

Кукса. Стой! Хто гэта?

Драуко. Гэта вы, суседзе?

Кукса. А якога-ж чорта вам ішчэ трэба? Бадай вас, ледзьве мяне калом ні угрэу.

Драуко. Я-ж адно жартавау. Хацеу вас напалохаць.

Кукса. Добрыя-б былі жарты, каб пацягнуу цераз плечы.

Драуко. Чаго гэта вам цягацца каля рэчкі?

Кукса. А вам чаго?

Драуко. От, так сабе… Прысьнілося, бачыце мне, нібыто нехта крадзецца да кузьні, — я гэта прачнууся, ды бардзей на двор. Ну, а далей, падумау сабе, — калі ужо устау, то трэба абыйсьці кругом двара дзеля усякаго прыпадку…

Кукса. А кол-жа дзе зачапілі?

Драуко. Па дарозі… так адно дзеля усякаго прыпадку.

Кукса. Відаць, у вас шмат грошай заховано, цераз тое і сьніцца ніведама што.

Драуко. Іскры ды жарству вам у вочы! Скуль у меня грошы? От у вас хіба, ажно скрыні ад грошай трэшчаць.

Кукса. А бадай вас… Пяць дачок маючы, чорта лысаго захаваеш…