Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нічыпар. На гэта я пэунасьці ні маю. Выпіу, бачыце, с кумам Пятром дзьве чаркі ды пашоу, ледзьве ішчэ сонейко стало заходзіць…

Антон з Васілем. Гэта мы ужо чулі. А далей што?

Нічыпар. Ну — але. Значыць, выпіу я дзьве чаркі с кумам Пятром. Ды быу ішчэ у карчме той, што два годы таму… ось, як яго… Ну! што у Сьцепана, Семкава зяця… хата яго каля самае грэблі…

Антон. Ды ці ні канакрад ты часам, што гэтак блутаеш?

Васіль. Бог ведае, што ты, Антон, гаворыш. Паузірайся-ж на яго: ці ен да канакрада падобен?

Антон. Ен так. Запрауды можэ варьят.

Нічыпар. Гэткае самое здарэнне мне было летась на Вялікдзень… Так сама выпіу я дзьве чаркі с кумам Пятром…

Васіль. А ведаеш што, Антон? Гэта-ж як раз будзе такі чалавек, як я табе казау, які нам патрэбен. Ні ен нікога тут ні знае, ні яго ніхто.

Антон. А ты што думау? Прауда! От, будзе камэдыя, так камэдыя!

Нічыпар. Мо вам трэба на што ліхое, то шукайце сабе другога.

Васіль. Ды не! Мы ні такія людзі, каб вас на ліхое падмауляць.

Антон. Дзеучата! Хадзеце сюды, годзе вам хавацца.

Гануля і Грыпіна (прышлі). Хто гэта?

Васіль. Ні узірайцеся, посьля пазнаеце! Чалавек с чужога боку.

Нічыпар (да дзеучат). Як гэта вышоу такі нейкі інтэрас, то і ні разьбяру?.. Вось дзіво! Ніхай-бы, скажам, пьяні быу, ці што такое, а то уважайце адно: выпіу усяго дзьве чаркі с кумам Пятром, — толькі ішчэ сонейко заходзіло…

Антон. Хадзем адгэтуль, бо тут ні безпэчна — ды там ужо аб усім паталкуем.

Нічыпар. Гісторыя ды годзе… Ну, хай-бы пьяны быу…

Гануля (да Антона). Да вы нам толкам кажыце, што гэта вы задумалі?

Антон. Ніхай цябе парупіць!.. Хадзем тымчасам!

Нічыпар. Кажу-ж вам толкам: выпіу я с кумам Пятром… (Антон, Нічыпар ды Гануля пашлі).

ЗЬЯВА VII-ая.

Грыпіна ды Васіль.

Васіль. От, ты усе казала, што я баязлівы ды благі, а ты бачыш, — от, ужо работа у нас кіпіць.

Грыпіна. Цаца, цаца! Давай, я цябе па галоуцы пагладжу!

Васіль. Цюцьку пагладзь, а я чалавек!

Грыпіна. А ты-ж мой цюцька! (Рагочэ; пашлі).