Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыпіна. А я ні баюся, ніхай сабе і бацька.

Антон. Уцекайце, дзеучата, у кусты! А ты, Васіль, сюды. (Дзеучата хаваюцца). Калі гэта мой, або твой гаспадар, то трэба яму бокі памяць.

Васіль. Не, уцекаймо лепш і мы!

Антон. Дурны! Чаго ты баішся? Пасуньма шапкі на вочы, то ні пазнае, ды задамо добра… Прыляж! (Воддалек прыляглі).

ЗЬЯВА VI-ая.

Яны-ж і Нічыпар.

Нічыпар (прыгледаецца). Куды-ж гэта я забрауся? Ці ні мара гэта мяне водзіць? Такі я бачу, што нешта усе мне дарогу перабегае, нібы-то кот, або заяц… І куды тая дарога дзелася? (Узіраецца). Ніхай-бы пьяны напіуся, а то усяго дзьве чаркі с кумам Пятром, ледзьве стало сонейко заходзіць… Нейкая рэчка блізка, ці што? Дзядзькіна жонка казала мне некалі, што як заблуджуся, то перавярні бардзей сарочку кауняром назад. То зараз выведзе на дарогу.

Антон. Гэта нешта ні з нашых.

Васіль. Нешта с чужога боку.

Нічыпар. Ні многа-ж і выпіу… Адно дзьве чаркі сербануу, глузды так забіло, што нічога ні разьбяру. Ужо-ж мусіць і поунач блізка, а я усе блукаюся. Ось, нешта пакацілося куртатае ды чорнае…

Антон з Васілем (запыняюць яму дарогу). А хто тут?

Нічыпар. Браткі, галубочкі, ні чапайце мяне, даль-Бог я ні злодзей!

Антон. Хто ты такі? Прызнавайся зараз!

Нічыпар. А хто-ж яго ведае? — я сам цяпер ні ведаю, хто я?

Антон. А скуль-жэ ты?

Нічыпар. Скуль я? Але-ж — скуль я — з Ясюкавіч.

Васіль. З якіх Ясюкавіч?

Нічыпар. З якіх Ясюкавіч? З нашых, з гэтых самых Ясюкавіч.

Антон. Гэта с тых, што каля Равуцкаго?

Нічыпар. Ну, але, с тых.

Антон. Чаго-ж гэта цябе ажно сюды, за пятнадцаць верст, занясло!

Нічыпар. Бачыце? пятнадцаць верст! От, мара праклятая, куды занесла!

Васіль. Якая мара? Ды ці пры сваем ты розуме?

Нічыпар. Мара. Такое чорненькае, так перад табою і коціцца.

Антон. А ты ні зварьяцеу часам?