Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

німа. (Выняу дудку ды грае жаласьліва). Нешта і дудка мая храпе. Сусім голасу німа. Ну, ніхай-жа яна толькі сягоння ні выйдзе! Забью. Даль-Бог забью! Так задам, як ішчэ ей ні сьнілося. Я ні пагляджу на цябе, што ты багатырская дачка. Пачакай ішчэ над бедным зьдзекі строіць. Хоць бедны, а задасьць табе такога чосу… Ведае-ж, шэльма, што люблю яе, як душу. Знае, што прападау, прападаю за ею, як… А мо ішчэ стары ні сьпіць? Што гэта такое, якая прычына, ні разьбяру… (Грае вяселую). Нібы то нешта варушыцца. (Узіраецца). Яна, даль-Бог яна! (Прысеу за кустам).

ЗЬЯВА IV.

Антон і Гануля.

Антон. Дзе-ж ты прападала? Я так дауно цябе чакаю.

Гануля. Калі-ж бацька да гэтай пары ні сьпіць. Ты вельмі злавау, што я так доуга забавілася?

Антон. Цяпер усе адышло.

Гануля. (сьмяецца). А вельмі-ж кіпело?

Антон. Як у пекле…

ЗЬЯВА V.

Яны-ж ды Грыпіна з Васілем.

Грыпіна. (Падкраушыся да іх). А-псік!

Гануля. А Божухна!

Антон. Гэта Грыпіна дурэе.

Грыпіна. (Цягне Васіля за руку). Людзі добрыя, гляньце адно на яго. (Рагочэ). Ці вы яго такога бачылі калі?

Антон. Што с табой, Васіль, робіцца?

Грыпіна. Гэта яны, бачыце, гневаюцца за тое, што я з імі пажартавала… Ды ужо засьмеяуся. (Песьціць яго). Засьмеяуся, кажу.

Васіль. А што-ж с таго будзе? (Усьміхаецца).

Грыпіна. Такі па-моему вышло.

Васіль. Цешся!

Антон з Гануляй. Як-жа гэта у вас было?

Васіль. Эт, ведама — авечка кручаная…

Грыпіна. (Рагочэ). А такі па-моему вышло, такі разсказау мне усе чыста.

Васіль. Будзе некалі і на маей вуліцы сьвято.

Грыпіна. Яшчэ пачакаеш. (Чутно шэлест).

Антон. Ціха! (Узіраецца). Стойце! нешта крадзецца каля рэчкі.

Гануля. А доля-ж мая, доля!.. Можэ бацька?!