Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыпіна. Якую машыну?

Васіль. А што, цікава? А ты-ж ні раз дакучала, што я палахлівы ды ні дагадлівы; а ну, ніхай хто дагадлівы такую штуку выдумае!

Грыпіна. Так як-жа, кажы бардзей?

Васіль. Рупіць? А я ні скажу!

Грыпіна. Скажы, а я пацалую!

Васіль. Ага! Цяпер уже і «пацалую». А ты ж усе казала, што я палахлівы ды нідагадлівы.

Грыпіна. Ну, на тое, каб каму галаву адурыць, вялікай адвагі ні трэба.

Васіль. Але, разсказывай. А штука будзе, так штука! (сьмяецца).

Грыпіна. Чаго-ж ты так рагочэш?

Васіль. Як чаго? Гэта ужо мне ведаць. Абы толькі канец такі, як пачатак, тады і ты, пэуне, мая будзеш!

Грыпіна. Чаму так, твая буду?..

Васіль (спалохаушыся). Як? Дык жа-ж ты…

Грыпіна. Бажылася, што пайду. Так што-ж?.. А цяпер вот ні хачу! Ні хачу ды годзе!

Васіль (аж дух яму заняло). Так ты мяне…

Грыпіна. А ну, заплач! Чаму-ж ні плачэш?

Васіль. Так ты вось як? Ешчэ хочэш, каб я заплакау! Ні дажджэш!.. Бадай-жэ цябе!..

Грыпіна. А далей што? Чаго-ж ты замоук?

Васіль. Не, маучаць ні буду. Будзь-жа ты прок… Не, праклінаць цябе я ні хачу. Што с таго праклінання? Ну, любіла, пакуль любілося. Бывай здарова, Грыпіна! Толькі-ж ты мяне бачыла!

Грыпіна (хапае за руку). Куды-ж ты?

Васіль. Ні бойся, ні кінуся у рэчку, ды на галіне ні павешуся! А табе можэ таго хацелося? Ідзі-ж ад мяне, здрадніца! (шыбка пашоу).

Грыпіна. Васіль, Васілек! Пачакай-жа, вярніся! Яшчэ можэ і запрауды у рэчку кінецца, або на галіне павісьне. (Даганяе).

ЗЬЯВА II-ая.

Драуко (выбегае с калом). Чуу я, чуу! сваімі вушамі, што яны тут вось гаманілі. На тое, што гэта Антон з маею Грыпінаю, я гатоу жменю жарствы глынуць… Ну, каб то-ж мне іх злавіць… (пашоу).

ЗЬЯВА III-ая.

Антон (здалек пяючы, посьле перастае). Што гэта значыцца, што Ганулі дагэтуль німа? Ужо ні рана ды агні пагасілі, а яе німа ды