Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ДРУГАЯ.

Рэчка за млыном. Вербы, лозы. Ноч.


ЗЬЯВА I-ая.

Грыпіна, а трохі шчэкаушы, Васіль.

Грыпіна (вышла ды узіраецца). «Ледзьве прычакала, каб бацька заснуу. Чаго гэтакі вяселы ен з вячэрні вярнууся, трохі ні скачэ? «Злажы, кажэ, заутра на сябе найлепшую адзежу ды спадзевайся да нас гасьцей». Якіх? пытаю. «Сама пабачыш». Ды доуга ішчэ аб нечым загаварывау, толькі я нічагусенька ні разьбяру. Усе нейкія жарты строіць, аж мне абрыдзеу. Ледзьве-ледзьве лег спаць. Я такі, каб запэуніцца, што сьпіць запрауды, узяла саломку, ды паказытала яго па твары, а ен і вусам ні маргне; храпе… Чаму-ж гэта ні Антона, ні Ганулі німа, ды Васіль нейдзе прападае? (Села на пяньку ды гукае). Гу-у, Гануля, гу-у! Што-ж гэта, запрауды, ніхто ні йдзе? Аднэй як-бы трохі боязна сядзець. Гу-гу-гу! Ды што-ж гэта, запрауды, Васіля так доуга німа? А мо дзе-небуць прытаіуся ды чакае ад мяне знаку. Дзіуны хлопец. «Як часам, кажэ, ні адазвуся на твой голас, то так і ведай — гэта значыць, што нехта за намі узіраецца; тады мяукні, як кошка, а я зараз яулюся»… А ну-ну, чы адазвецца? (Мяукае). Мяу-мяу-мяу! (Паслухаушы). Не, нічутно!

Васіль. Мяу-мяу-мяу!

Грыпіна. О, адклікаецца.

Васіль (крадзецца пад рэчку). Я тут, Грыпіна. Іду да цябе, мая ты рыбачка, мая уцеха, мае ты ясно сонейко.

Грыпіна. Запраўды? Мусіць такое ясное, што аж у вачах цямнее. Табе усе толькі абы цалавацца ды галубіцца; а таго ні ведае, што заутра, мусіць, нейкае ліхо мяне чэкае. Казала-ж табе я колькі раз, — уцекайма ды зьвенчаймося па ціхіньку. А ты усе: «Баюся, ды баюся»!

Васіль. Заутра нас можэ ні ліхо, а шчасьлівая доля чэкае. Заутра, як той кажэ, — на двое бабка варажыла.

Грыпіна. Што? Што? Як?

Васіль. А так, што я такую машыну падстроіу, што твой бацька с Куксаю з радасьці ледзьве ні падурэді.