Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кукса. Мне адзін маскалік разсказывау: ен, значыцца, быу ужо двойчы на Ахвонскай гары, — ды, кажэ, і што… кажэ — грахі нашы… дый годзе!

Драуко. Будзьце здаровы, пакуль што!

Кукса. Ідзіце здаровы! Можэ вас чым пакрыудзіу сягодня, то выбачайце!

Драуко. І мне даруйце!

Кукса. Бог даруе! (пацалаваліся ды разышліся па хатах).

ЗЬЯВА I.

Васіль, Антон, потым Грыпіна і Гануля.

Васіль (рагочэ, учапіушыся за бокі). Бачыу, бачыу, як нашы гаспадары чуць ні паварьяцелі з радасьці?

Антон. Ад чаго-ж гэта?

Васіль. Пазьней, пазьней разскажу. От так штука!

Антон. Ой, ці ні параніуся ты цешыцца. Аднак, пакуль што, цяпер нам воля (гукае). Гануля! Бардзей сюды! Гукай на Грыпіну!

Васіль. Грыпінка, рыбачка мая, ідзі борздзенька!

Гануля (выбегшы). Чаго гэта бацька так рана у цэркву паехау, ішчэ на вячэрню ні званілі?

Грыпіна (прыбегла). Чаму гэта сягодня так рана работу кінулі?

Васіль. Ох, якія-ж вы, дзеучаты, цікавыя!

Антон. Старым Богу маліцца, маладым гуляць. Цяпер нам воля!..



Заслона.