Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скакунец. Дзякуй. Гэта адно, а аб рублі — вам тры дні падумаць. Бывайце здаровы!

Драуко. Толькі-ж вы суседу ні гу-гу! (Пісар пашоу). Сягодня, або заўтра жаніх павінен быць. Дзякуй Сымонку. Пішэ, каб заутра зьвенчаць. Падскочыць трэба зараз да папа.

ЗЬЯВА XI-ая.

Кукса (ідучы с свайго двара, ні бачучы Драука, ціха пяе).

І па хаце тне-тне,
І па сенях тне-тне!
Вары, жонка, мне, мне!

Драуко (пабачыушы Куксу і сабе так сама).

І па хаце тупу-тупу,
І па сенях тупу-тупу!
Вары, жонка, крупу-крупу!

Кукса (угледзіушы Драука). Чаго гэта, суседзе, вы так усьцешыліся?

Драуко. А вы якое ліхо падымаеце, што ажно танцуеце?

Кукса. Ці-ж я танцавау? Я-ж толькі зямлю утоптывау, — бачыце ось нейкі чорт падаубау. Пэуне дзеці у бабкі гулялі.

Драуко. А мне здалося, што вы танцуеце; паддам, думаю сабе, суседу ахвоты.

Кукса. Ды ці нам-жа аб танцах? аб збавенні душы хіба думаць.

Драуко. Ці ні на вячэрню зьбіраліся?

Кукса. Але-ж!

Драуко. У якую цэркву?

Кукса. Да Спаса. Казау і каня запрагаць…

Драуко. А я іду да Прачыстае. Ох, грахі, грахі мае цяжкія!

Кукса. То-ж і есьць, што грахі. Здаецца і жывем па Божаму, і у цэркву ходзім, і посьцім, як трэба… Ці і вы у панядзелак?

Драуко. А як-жа, ужо трэці год!

Кукса. А я шосты… А для таго пад старасьць так і чуеш, колькі за плячыма грэху набралося. Як посьле добрае зімы вады у ставе.

Драуко. Але-ж, так і чуеш, як цябе гне да зямлі, — як добры лантух з вуглем.

Кукса. От, часам, казюльку маленькую наступіш нагою ды раздушыш ні сумысьле, — а і гэта грэх (дае панюхаць). І гэтае зелле, кажуць, грэх ужываць…

Драуко (нюхае). Няужо-ж. Я чуу ад аднаго дзяка, што, кажэ, на том сьвеце нічыстая сіла, заміж гэтае брыды, будзе табе у ноздры чэмяр запіхаць…