Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з вамі ні далека заедзеш: ці вы такія дапрауды, ці дурняу строіце? Ці-ж такі саусім вы ні дагадаліся?

Драуко. Я не, — я саусім ні дагадлівы!

Кукса. А мне пажуйце ды у губы улажыце, я і тагды ні дагадаюся. Хіба скажэце: «еш»! А не, то так і буду стаяць разявіушы губу.

Скакунец. Ці прауда-ж?

Драуко. А так, так! Ен у нас такі!

Скакунец. Значыцца, гаварыць па-просту?

Драуко і Кукса. А ужо-ж! Лепш па-просту.

Скакунец. Як проста, так проста. Заплаціце мне, то і лісты зараз будуць.

Драуко. Трэба-ж было казаць адразу!

Кукса. А то зьвярнулі німа ведама куды — на каней ды на авес.

Драуко. Ды на неку хвізыку.

Скакунец. Таксу маю ведаеце?

Драуко і Кукса. Якая-ж яна?

Скакунец. Перш была па пятаку, цяпер па двадцадцэ. Бо цяпер усе падаражэло.

Кукса (у бок). От, чортаво насенне! (дастау с кішэні грошы). Наце вам!

Скакунец. А вам ліст!

Драуко. Наце і мае (дае грошы).

Скакунец (дае ліст). А вось і вам!

Кукса (адышоушыся трохі, мане пальцам пісара). На гадзіначку!

Драуко (мане да сябе). На мамэнцік!

Скакунец. Чаго?

Кукса. Будзьце ласкавы!..

Драуко. Калі ласка!..

Скакунец. І тут такса даражэйшая, за прачытанне — двадцатка, за адпісанне — саракоука. (Голас з двара Драуковаго). «Тата, бардзей, да вас нечаго паламар прышоу»!

Драуко. Ото-ж, дзякуй Богу! Той мне без грошай прачытае (пашоу у свой двор).

Скакунец. Грыуня с кішані выляцела.

Кукса. Вось суседу шанцуе, — ен усе дарма дастане… Будзьце ласкавы!..

Скакунец. Ну!

Кукса. Прачытайце, што тут надрапана. На плату сойдземся.

Скакунец (выцягнуу руку). Па таксе!

Кукса. Ні турбуйцеся. Цяпер дробных німа. Заутра.