Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скакунец. Не! дзякую… Мне ужо ад вашых заутракау жывот падвяло.

Кукса. А, доля-ж мая ліхая! Ось, хоць самі памацайце, нічагусенькі у кішані німа.

Скакунец (хочэ узяць за кішэнь). Можна?

Кукса. І ні сорам гэта вам лезьці у чужую кішэню?

Скакунец (засовае руку у кішэнь). 3 вашаго сагласу (выняу грошы). Бачыце, от і намацаў як раз двадцатку!

Кукса (у бок). Каб цябе намацало! (Да яго). Такі-ж ні дарма, мусіць, кажуць, што часам чалавек і сам ні ведае, у якой кішані у яго чорт сядзіць.

Скакунец. Прауда. (Раскрыушы ліст, чытае). «Прыяцелю мой дарагі і шаноуны пане!..

Кукса. Дзякуй за шанпову! Мяне такі, дзякуй табе, людзі шануюць.

Скакунец (далей чытае). «Шаноуны пане!»…

Кукса. Аж двойчы пашанавау мяне. Такі натта нейкі добры чалавечак пішэ.

Скакунец. А вы ні перапыняйце, слухайце гатоваго. Зараз яно пойдзе дажлей… «Шаноўны пане. Выбачайце, што так доуга ні адпісывау вам аб вашых дзелах, аб жаніху…

Кукса (азіраецца). Чытайце, будзьце ласкавы, ціхінька, — я-ж ні глухі.

Скакунец (чытае). «… аб жаніху, дзеля гэтаго, што ні меу часу».

Кукса. А мо і запрауды ні было калі. Канечне, трэба выбачаць.

Скакунец. Я, мусіць, зьдзяру з вас у двойчы проці павышанай цаны.

Кукса. За вошта?

Скакунец. За тое, што многа гаворыце.

Кукса. Маучу, ужо маучу.

Скакунец (чытае). «… Ну, аднак цяпер пасылаю вам дарагую вестачку: на гэтым тыдні, калі ні ў суботу, ужо ні іначэй у нядзелю»…

Кукса. Сягодня-ж субота!

Скакунец. Даль-Бог, я палезу да вас у кішэнь (чытае). «… У нядзелю прыедзе малец, жонкі маей сваяк, на агледзіны да вас. Хоць ен ужо у гадох і чалавек ні паказны, але з грашмі. Пастарайцеся толькі прыняць яго па людзку, — дачка ваша Ганна, знайдзе сабе шчасьце, — а каханне само знойдзецца».

Кукса. Каб то-ж Бог дау!

Скакунец. Але-ж язык у вас сьвербячы!

Кукса. Маучу, ужо маучу.