Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скакунец. Лісты там, дзе быць павінны — на дзераве.

Драуко. Ды ні лісты — пісьмы.

Скакунец. Ага, пісьмы! У воласьці.

Драуко. Трэба-ж было зразу так сказаць (да Куксы). Пабяжымо, суседзе!

Кукса. А што-ж, пакульгаем!

Скакунец. Воласьць зачынена.

Драуко і Кукса. А у каго-ж ключ?

Скакунец. А у каго-ж ен павінен быць па закону? Закон паказывае: «Печаць у старшыны, бляха у соцкаго, кніга у зборшчыка, а ключ у пісара». Пісар — ключ да усякіх спрау.

Драуко і Кукса. Так адчынеце-ж.

Скакунец. Адчыніць ні штука, калі-б ні заржаулена…

Драуко. Лоем памазаць…

Кукса. Альбо аліваю. Аліваю ішчэ лепш.

Скакунец. Ні турбуйцеся. Я усе свае інтарэсы і без вас знаю.

Кукса і Драуко. Ну?!

Скакунец. Ні нукайце, ні павязе… А папробуйце сьцебануць, то яшчэ стане брыкацца.

Драуко і Кукса. Галаву дурыце, дый годзе!

Скакунец. Скажыце мне, дарагія мае прыяцелі: як вы зьбіраецеся у дарогу, ці каней трэба дагледзіць?

Драуко. Хто-ж гэтаго ні ведае?

Кукса. Ні дагледзіушы, ні паедзеш!

Скакунец. І аброку даеце?

Драуко. Як ні дасі ауса — ні паедзеш, ні пабяжыць.

Кукса. Німа чаго казаць — прыстануць.

Скакунец. Значыцца — тпрру!..

Драуко і Кукса. А няужо-ж — тпрру.

Скакунец. От вам і уся хвізыка. Дагадаліся?

Драуко і Кукса. Не!..

Скакунец. Так слухайце-ж, я вам расталкую ўсе па парадку.

Драуко і Кукса. А лісты нашы як?

Скакунец. Цяпер я пайду да дому, паабедаю ды лягу адпачыць.

Драуко. Што гэта вам замарудзілося? На зьдзекі нам, ці як?

Кукса. Нічагусінька ні разьбяру.

Скакунец. Аднак, будзьце здаровенькі. Заутра, калі ні забуду, то прынясу вам лісты.

Драуко і Кукса. Такі да заутра чакаць?

Скакунец (узіраецца на іх). Бач, якія ні хітрыя! Ну, як віджу,