Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV-ая.

Кукса (выходзіць засмучаны ды сядае на лауўцы). Замарыуся. Ні так ад хадзьбы, як ад тых думак, ад таго клопату. Куды ні пойдзеш, так думка верне ногі да хаты. Ох, ох! Ні паможэ, мілы Божэ, ні васкова сьвечка! На якое гэта ліхо я жаніуся? За якія гэта грахі пакарау мяне Бог? Ну, ніхай сабе, скажэм, адна дачка, ніхай-бы і дзьве… Ешчэ і тры — сяк-так! А то — аж пяць. Гануля, Тацяна, Аксіння, Аугіння, яшчэ і Еука. Ну, як ты дасі ім рады? Гэта-ж ні тое, што часамі трапіцца у млыне, паламаецца — ці кулак, ці што якое: секануу раз, другі — ды настроіу, а тут бядуй што дзень, што момэнт…

Антон (з варот). Гаспадар! Ужо Гаурылаво жыто змалолося; чые цяпер засыпаць: жыдоускае, ці дзяково?

Кукса. Сып жыдоускае. З жыда бардзей грошы сышчэш, а да дзяка папаходзіш (Антон пашоу, Кукса аглянууся). Як гэта Антон падсьцярог, што я пераховывау грошы? Добра, што я пазьней ішчэ раз перахавау (зноу аглянууся). Сколькі-ж гэта у мяне ішчэ бракуе да пяці тысяч? Цяпер зыскау 47 рублеу, у малой скрыні пад замком 634, а у глячку 4000.

Антон (з варот). А як зьмялю жыдоускае, тагды чые засыпаць?

Кукса (хавае грошы). Чые сабе хочэш! (Антон пашоу). Не, мусіць, тагды палічу грошы, як спаць лягу; німа лепшай пары лічыць грошы, як у ночы, — ніхто ні перашкодзіць (пачакаушы). От старшая дачка, Гануля, ужо саусім пасьпела, да хлацоу аж гарыць… А за ею ужо і меньшая здымаецца у гару, як тая канапелька. А сватоу, як на злосьць, як німа, так німа. Ужо-ж, як той кажэ, аддау-бы хоць за вала, абы залатыя рогі. Каб-жа-ж гэта да Антонавай уроды ды грошы хоць рублеу с пяцьсот, ды конікау пар са тры, ды зямелькі… От і быу-бы зяць. Ці такі дапрауды Антон гэтак бабау цярпець ні можэ? А як гэта ен падсьцярог мяне з Аксаною? Здаецца, так ужо сьцярогся — а такі-ж падгледзіу. Мусіць ні дарма чэлавек двое вачэй мае. Аднак я думаю, што на бабу і двух мала; такое-ж ужо праклятое зелле, што за ім і у чатыры ні патрапіш.

Гануля (з двара). Тата! А дзе мукі узяць на зацірку, ці у млыне, ці?..

Кукса. А табе рупіць у млын? Цьфу! усе забываю, што у мяне Антон служыць; ну, з гэтым кепскія жарты!.. (гукае). Ідзі у млын, ніхай Антон возьме шуплік з якога там купецкаго лантуха. Ідзі, ідзі ды пацалуй яго! (рагочэ).

Гануля. Чаму-ж гэтак? Пацалуйцеся сабе з ім самі, калі ен вам гэтак да спадобы (пашла).

Кукса (сьмяецца). Мусіць ужо некалі зарабіла ад яго!