Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА V-ая.

Кукса ды Драуко.

Драуко. (Крычыць на сваім двары). І слухаць ні хочу! Ведаю, у якія грыбы пойдзеш! Сядзі мне у хаце! (прыслуховаецца). Што-о?.. Ну, ну! ты у мяне пагаворыш! Што? таеі ідзеш?! То і ні варочайся у двор!

Кукса. Чаго гэта мой сусед гэтак расхадзіуся?

Драуко. (Выходзіць). Вось, пакарау мяне Бог. Ні у дзень, ні у ночы і вока ні заплюшчы, — так і сьцеражы, як той сабака.

Кукса. Добраго дня вам, суседзе!

Драуко. Ды ужо-ж мусіць, пакуль буду — добраго дня ні пабачу.

Кукса. А што-ж вам такое трапілося?

Драуко. Адчапіцеся вы ад мяне! Раз-по-раз ліпніце да мяне, як смала да падошвы, што дзень лезеце мне у вочы… Здаецца і так добра ведаеце мой клопат.

Кукса. А! гэта вы усе аб тым!

Драуко. Ні ужо-ж аб сім! Вось у вас ад пяцех гэтаго самаго клопату повен мех, а у мяне-ж іх аж сем… Я ужо ні раз казау, ніхай бы лепш у мяне кавадло на дзесяць кускоу трэснуло, як гэтак што дня гыркацца.

Кукса. А ніхай-бы мне што дзень латакі трэшчалі, застаукі засмактывало!

Драуко. А вам што?

Кукса. Я што? Ці то-ж ні ведаеце?

Драуко. У вас-жа усяго пяць.

Кукса. Такі-ж і пяць!

Драуко. Такі-ж ні сем!

Кукса. Але-ж пяць, кажу!

Драуко. Але-ж і ні сем, кажу. Гапка, Макрына, Грыпіна, Параска, Тацюха, Насьцюха, ішчэ і Хімка.

Кукса. Гануля, Тацяна, Аксіння, Аугіння, яшчэ і Еука. Яно пэўне…

Драуко. То-ж то бо і есьць.

Кукса. Такі-ж і пяцех, кажу, у губу ні возьмеш.

Драуко. Але-ж, і сем па абаранку усем… Хоць злажы на воз, прыцісьні жэрдкаю ды вязі на кірмаш. От, гэтакаго ражна табе-б у бок!

Кукса. У галаве у дзесяць ступ таучэ.

Драуко. Ніхай-бы таукло, а тут, перазлаваушы, сэрцо перагарэло, яе жэрства.

Кукса. Ці ні хочэце панюхаць сьвежэнькай? (Падае табакерку).