Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА III-ая.

Гануля і Антон.

Гануля. Ох, усю мяне трасе!

Антон. Бог ведае, чаго ты баішся!

Гануля. Як чаго? Доля наша ліхая і пагаварыць даволі німа як!

Антон. Што-ж зробіш, калі твой усе гне на тое, каб да яго дачок сваталіся купцы.

Гануля. Ох, беда мая цяжкая! «Аддам, кажэ, цябе хоць за старога ды беззубаго, абы грошы меу».

Антон. То-ж то і есьць! Кажы што хочэш, а такі грошы вялікая рэч. А ты паслухай бацькі ды ідзі хоць за чорта лысага.

Гануля. Бог с табою, Антон, чаму ты гэтак гаворыш? Хіба гневаешся на мяне за нешта, ды цераз тое крыўдзіш. Ці я цябе у чым ашукала?

Антон. А можэ не? Што-ж ты з мяне зьдзекі строіш, ці як? От і учора — цалюсеньку ноч прахадзіу за млыном, а ты ні прышла. А я цягауся, як дурны. Блізка да сьвету блукауся ды сьпевау. (Пачакаўшы). Ну, Гануля, — надумалася ты на тое, што я табе казау?

Гануля. Па-просту скажу бацьку: аддайце мяне за Антона.

Антон. Калі-ж гэта будзе?

Гануля. Як толькі ухаплю такую мінуціну, што ен ні сярдзіты…

Антон. Але!.. як раз на маленькаго Юрья, як рак сьвісьне.

Гануля. Такі-ж часам ен бывае вельмі добры.

Антон. На Міколу ды ніколі!

Гануля. Я яму проста скажу, што як разлучыць мяне с табою, то жыва ні буду.

Антон. Будзеш жыва!

Гануля. Ох, як ты уражаіва гаворыш!

Антон. Аднак я баюся даць бабе веру. Німа майму сэрцу супакою.

Гануля. (Глянула на бок). А, ліхо-ж на мяне, бацька ужо варочаецца.

Антон. Ці праўда-ж? (Глянуў і ен). Але-ж. Але! Нясе яго ліхо. Слухай, Гануля, ідзем на прапалую!.. Не?.. Чаго-ж маучыш? Ты-ж бачыш, што мае сэрцо агнем гарыць. Ну, як сабе хочэш, а толькі слухай: хоць там сабе і сьмерць, а каб ты мне сягоння была за млынам!..

Гануля. Мой ты саколік, буду, хоць там сьмерць мая! (Разышліся).