Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Антон. Дауно я тое ведаю ды так раблю. Бо на сьвеце больш бедных, як багатых на грошы і на гаспадарку, а бедных на розум то ішчэ больш. І тыя людзі, што у дастатках жывуць, то найбольш маюць такую дзіуную натуру: шагу ні ступіць без павадыра, а іншы то яшчэ гневаецца, чаму яго за нос ні водзіш.

Васіль. Як-жэ гэта так? — ні разьбяру…

Антон. Ось памяркуй сам. Скажэм і мой гаспадар: калі-б я ні запэуніу яго, што цярпець ні магу бабскаго роду, — ці ен-жа дау-бы мне сваіх дачок дагледаць?

Васіль. Прауду кажэ.

Антон. Дауней, бывала, ен з двара ні выйдзе, мучыцца бедны, ні засьне спакойна, ні есьць, ні пье… Усе яму здаецца, што яго дочкі за хлопцамі бегаюць… А цяпер ен безбоязна да людзей ідзе. Значыцца, я яго за нос вяду, а яму карысьць.

Васіль. Ну, і хітры-ж ты, шэльма!

Антон. А ты-ж казаў, што і сам на хітрыкі кінешся.

Васіль. Сваімі хітрасьцямі, мусіць, я сам сябе марочу. Мне, ці без Грыпіны жыць, ці галавою у праломку, то усе роуна — вось што я табе скажу, братка ты мой…

Антон. Яшчэ што задумау. Ніхай накладаюць на сябе рукі тыя, па ком будзе каму галасіць: а ніхай згіне ні сваею сьмерцью наш брат, бедната, то людзі адно скажуць: «Туды яму і дарога». І я-ж палюбіу Ганулю, а што зробіш? Трэба хітраваць: ні дасі рады пераскочыць, то лезь пад плот…

Васіль. Гэта я ад цябе што дзень чую. Толькі-ж кажу табе, што мне ужо ні чакаецца. Не, я ужо надумауся. От зараз мне трэба аднесьці работу у мястэчко, забягу там да пісара — ен мне сваяк, то такі-ж павінен раду даць. Я чуу, што мой гаспадар ці сягодня — ці заутра некаго з места чакае у сваты ца Грыпіны.

Антон. І мой часта выгледае ды так сама з места.

Васіль. Пайду, бухну пісару проста у ногі, — ніхай абадвух вызваляе.

Антон. Якім спосабам?

Васіль. Гэта ужо ен ведае. (Пашоу).

Антон. А мо і сапрауды пісар што і прыдумае! Чуу я, што пісары на гэткія штукі майстры вялікія. Чаму-ж гэта Ганулі да гэтай пары німа? Казала: «Як толькі бацька з двара, то зараз выбегу». (Бачыць — ідзе Гануля). Ідзі, Гануля, ні бойся! Вун ужо дзе бацька, ледзьве згледзіш. Пашоу па людзях за мліво грошы сысківаць, то можэ і забавіцца.