Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Антон. А тыя-ж, што вы на том тыдні пераносілі за млын у паліваным глячку…

Кукса. Ні пераносіу!..

Антон. Шкода толькі, што я ні бачыу куды вы той глячок перахавалі.

Кукса. Ні бачыу?

Антон. Каб толькі бачыу, то зараз-бы узяу.

Кукса. Узяу-бы?

Антон. Чаго вы гэтак спалохаліся? Я-ж кажу, — узяу-бы, прынёс-бы да вас ды сказау: лепш хавайце, гаспадару, вашы капіталы.

Кукса. Ці прауда-ж?

Антон. З роду ні брэхау.

Кукса. (Прыгледаецца да яго). Даль-Бог-жа-ж ні разьбяру, што ты за чалавек?

Антон. Я? — сама прауда.

Кукса. Можэ быць, можэ… але-ж і бойкі да гутаркі.

Антон. Ого, я да гутаркі, як да варганау.

Кукса. Бачу, бачу. Музыкант. Хэ-хэ-хэ-хэ! А ну, глянь мне у вочы. (Антон глядзіць). Здаецца, што ты ні брэшэш. Ну! то я-ж вось пайду, а ты тут дагледай дзеучат.

Антон. Ды ужо-ж ні бойцеся — і вока ні сплюшчу. Можэ і рад быу-бы заплюшчыць, ды калі-ж бабы такое мне зрабілі, што на век мне сон аднялі.

Кукса. Ну, будзь здароу, пакуль што!

Антон. Слухайце, гаспадар!

Кукса. Чаго табе ішчэ?

Антон. Вы ужо, будзьце ласкавы, ні зачапляйце гэтай Аксаны, ніхай яна згарыць.

Кукса. Пакуса, проста нічыстая сіла! (Пайшоу).

ЗЬЯВА II-ая.

Антон ды Васіль (ідзе с кузьні).

Антон. Ну!

Васіль. Ні ну, ні тпру!

Антон. Кепскія твае паперы. Ну, а я свайго жэрабца трохі завуздау. Ось скора і закелзаю.

Васіль. А ведаеш, браток, што я прыдумау?

Антон. Кажы!

Васіль. Калі ужо дзело так стало, што німа куды, то трэба на хітрыкі кінуцца.