Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Антон. Так на што-ж яны патрэбны на сьвеце?

Кукса. Ні скажу, галубок, ні скажу. Колькі раз ужо і я мяркавау над гэтым… ведама, Бог так дау.

Антон. На пакусу.

Кукса. То-ж то і есьць — на пакусу.

Антон. Ось дзякую, што вы мне тое сказалі; а то я марочыуся, марочыуся. Цяпер вы мне губы разьвязалі. От, скажэм, хоць Аксана, суседава дзеука…

Кукса. А што-ж яна?

Антон. Пазаучора я бачыу, як вы вун там — за паветкаю шэпталіся з ею.

Кукса. (спалохаушыся). Што?!

Антон. Ды чуу, як вы ей казалі, што купіце на спадніцу моднаго пэркалю ды хустку…

Кукса. Чууў? (У бок). Папауся! (Да яго). Ты чуу? Глядзі-ж, ні прагаварыся суседу Драуку!.. Я хацеу яе пераняць да сябе на службу.

Антон. На што ужо вам мне галаву дурыць. Бачыце, я перад вамі выкладаю усю сваю душу, а вы… Я чуу, як вы ей казалі: «Выйдзі, яе сьцямнее, за млын».

Кукса. Ні казау!..

Антон. Ой, казалі, казалі…

Кукса. Даль-Бог-жа-ж, ні слова ні казау, каб за млын…

Антон. Ну, можэ мне толькі так пачулося. Аднак, я зараз такі тагды падумау: ці ні чорт-жа гэта пад дзявочаю адзежаю на пакусу вядзе майго гаспадара.

Кукса. А што думаеш? І то можэ быць.

Антон. Пайду-ж я, думаю сабе, да папа ды папрашу, ніхай адчытае майго гаспадара…

Кукса. Да папа! Ці ты здурэу?!

Антон. Я-ж ішчэ ні йшоу, толькі зьбірауся. Бо я-ж ведаю, што і папу ведама, што вы чэлавек багамольны ды баіцеся Бога.

Кукса. Але-ж, але… Сапрауды я такі. Ні йдзі ужо да папа, — лепш я сам прызнаюся на споведзі.

Антон. Ніхай-бы тая Аксана да мяне ліпла — ні дзівіуся-б, такі-ж я малады хлопец, але што-ж яна у вас спадабала?

Кукса. Пакуса, чортава пакуса.

Антон. Хіба-ж ні лысіну вашу?

Кукса. (Грозна). Што-о?

Антон. Я тое… я памыліуся. Хацеу сказаць, ці ні грошы вашы яе кусяць?

Кукса. Якія грошы?