Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ.


У канцы вуліцы з абадвух бакоу плецяны плот, за плотам відны хаты, паветкі, сьвіронкі, хлявы. Пад плотам лаукі. З леваго боку — хата Куксы, с праваго — Драукі. За хатаю Куксы — млын вадзяны. За хатаю Драука — кузьня.

ЗЬЯВА I.

З млына выходзіць Кукса і Антон.

Кукса. Даглядай, даглядай, кажу табе, лепш як свайго вока!

Антон. Ды ужо-ж ні турбуйцеся, гаспадару, — я вам кажу, што ніхто вам так ні здалее дагадзіць, як я. Спадзевайцеся на мяне, як на каменную гору.

Кукса. Адно толькі таго ніяк я ні разьбяру: за што ты такую злосьць маеш да гэтаго бабскаго роду?

Антон. За што? Доуга казаць. Толькі то прауда, што абы згледзіу маладзіцу, або, хавай Божэ, дзеуку, то так мяне з душы верне, як муху глынуушы. А дачок вашых за тое самое цярпець ні магу, што вас, гаспадар, натта палюбіу; дык шкадую я вас затое, што вы з імі гэтулькі клопату маеце.

Кукса. Ох, прауда, што клопату!.. А ты-ж ні гневаешся на мяне, што я цябе ні раз ганяю?

Антон. Да хавай Божэ! Гаспадар мае право і спаць і гуляць, — на тое ен гаспадар; а парабак як дзень, так ноч павінен працаваць…

Кукса. Разумна, разумна мяркуеш!

Антон. З нашым братам, с парабкам, без лаянкі ні абойдзешся. Біць нас трэба, ды ішчэ ні абы як, бо мы дурні…

Кукса. Тры месяцы ты у мане служыш, я ужо цябе спадабау, як роднаго сына.

Антон. І я-ж скажу, што ні ведаю, ці любіу я свайго бацьку так, як вас люблю. (Пачакаўшы) Дауно ужо хочэцца папытаць вас, ведаю, што адну скажэце мне шчырую прауду: на вошта гэтыя самыя бабы на сьвет родзяцца?

Кукса. І то прауда — на што яны?

Антон. Здаецца без бабау лепш было-б жыць на сьвеце.

Кукса. Лепш. Але-ж, але!..