Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сабковіч (перапуджаны) Дык… дык… дык… пане маршалак; дык… дык… я прыехау, дык… да пана судздзі, дык… даведацца, дык што… можэ мае прадаць жыта, ці лену.

Адольфак (падняушы настольнік, глядзіць пад стол). Далібог тутака німа ані лену, ані жыта.

Судздзя (глядзіць па чародзе то на маршалка, то на Сабковіча). Пане Антоні, растлумач, што ты рабіу пад сталом?

Сабковіч (ніпрытомны). Дык… дык… дык…

Маршалак (дражнючы). Дык… дык… Ось, я табе, дарагі судздзя, растлумачу усе чыста. Гэта птушка, даведаушыся аб маім прыезьдзе і ні хочучы спаткацца са мной, — ен ведау добра, што я яго па галоуцы ні пагладжу, — ні могучы уцячы дзеля таго, што мы надходзілі, схавауся пад стол. А ты, дарагі дружэ, каторы ураз патрапіш ацаніць чалавека, — страшэнна абмыліуся, прыймаючы у сваім домі гэту ягадку, а што найгоршае — хацеу выдаць за яго сваю дачку. Мушу табе адкрыць вочы: Сабковіч — нівядомаго роду, гадоу з дваццаць таму назад пасьвіу быдло у сваіх сваякоу; навучыушыся крыху чытаць і пісаць, дастау, на нішчасьце маіх сваякоу Сулікоускіх, мейсцо пісара і тамака, добра нахапаушыся, пакінуу службу. Праз нейкі час, мы яго бачым у пані Валовічыхі, кабэты з анельскім сэрцам і натта даверчывай. Ні марнавау ен і тамака часу, добрым прыкладам чаго можа быць здарэнне у адным мястэчку, гдзе людзі Валовічыхі, пазнаушы на конях Дарабковіча хамуты сваей пані, хацелі зацягнуць яго у стан і, каб ні уцек, добра меуся-б, галубок. Але найвялікшай запамогай яму была сьмерць графа Багацкаго. Нябошчык, падаючы у воду, выкінуу з бакавой кішэні бумажнік, а як ен трапіу да Сабковіча, ведама ні толькі Богу, а і людзям. Ось, скуль яго багацце! Потым ен узяу у арэнду ні малы хвальварак і заняуся быццам таргоуляй, каб замрочыць людзей. Вось хто Сабковіч, катораго ты, дарагі судздзя, прыняу у сябе. Ну, што шаноуны, што адкажаш мне на тое, што я сказау?

Сабковіч. Дык… дык… Пане маршалак, якісьці ніпрыхільнік мой набрэхау, а пан маршалак паверыу.

Судздзя. А я, ніасьцярожны, толькі што ні зрабіу найвялікшаго глупства, дзякуючы сваей даверчывасьці. О, даруй, пане маршалак! Якая падзяка належыцца ад мяне і дачкі пану… (цісьне яму руку. У часі гэтай сцэны Зацнеускі і Адэля ціха гутараць; Адольфак круціцца каля Сабковіча, аглядаючы яго с цікавасьцю з усіх старон, і ад часу мешаецца да гутаркі сястры с Станіславам Зацнеускім).

Маршалак. А цяперака, васпан, ідзі туды, адкуль прышоу, і ні рабі ганьбы справядлівым людзям сваею бытнасьцю. Шукай людзей роуных сабе.