Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IX-ая.

Адольфак і Сабковіч.

Адольфак (увайшоушы з дубчыкам у руках, кажэ у старану): Ага, Картуш, папауся у мышалоуку! Пачакай, памучу я цябе добра тутака, (гамоніць). Трэзор, праклятая сабака! Буды-ж яна падзелася? Трэба яго пакарміць дзеля таго, што ураз пойдзем на цецярукоу с панам Станіславам. Усюдах набегауся, шукаючы яго. Трэзор, Трэзор! Мусіць улез пад стол і сьпіць тамака спакойна (штрухаючы дубчыкам пад настольнікам). Трэзор, вылазь хутчэй!

Сабковіч (Выглядаючы с-пад стала, у старану публікі): Дык што… дзеля любві к паненцы, а хутчэй дзеля грошай яе таты, буду хвіліну Трэзорам; быць можэ настрашу хлапчука (бурчыць, як сабака).

Адольфак. Што, — ты гэтак, пачакай, гад! Я ураз выганю цябе с-пад стала. (мацней штурхае дубцом пад сталом).

Сабковіч (да публікі). О, на раны Хрыста! дык што… страшнае палажэнне!.. Хто мяне выратуе з гэтаго пекла?! Пачну брэхаць, можэ гэтым яго настрашу (заядла брэшэ).

Адольфак. Ні спудзіш мяне гэтым, ведаю, што ні укусіш мяне, выкуру цябе адгэтуль (усунууў руку пад настольнік і, сарваушы з галавы Сабковіча поупэруку, уцекае да сярэдніх дзьвярэй. Сабковіч, забыушыся, выскачыу с-пад стала і, даганяючы Адольфка, наскочыу на уходзячых: маршалка, судздзю і Станіслава; з бакавых дзьвярэй выходзіць Адэля. Усе стаяць зьдзіуленыя; Адольфак, бегучы да дзьвярэй, безупынна гамоніць):

Адольфак. Ах, чорт, чорт!..

ЗЬЯВА X-ая.

Маршалак, Судздзя, Станіслау, Адэля, Адольфак і Сабковіч.

Сабковіч (ад страху ніпрытомны стаіць каля дзьвярэй).

Судздзя (Адольфаку, затрымаушы яго і вядучы за вухо пасярод сцэны). Што гэта, сарві-галава, за камэдыі выпрауляе тутака?

Адольфак. Я, татачка, зусім нівінны; я шукаў Трэзора і мне здалося, што ен сьпіць пад сталом; я і паштурхау тамака кійком; пад настольнікам нешта забурчало ды нават пачало брэхаць. Тады я разгневауся і, усунуушы руку пад стол, каб выцягнуць адтуль сабаку і, німа ведама чаму, трапіла мне у руку гэтая жыдоуская барада, а заместа Трэзора — выскачыу с-пад настольніка пан Сабковіч. Я, спуджаны, уцеваючы, крычаў: чорт, і як раз тата прыйшоу.

Судздзя. Што гэта, пане Сабковіч? Падбліжцеся, я пазнаемлю пана з маім прыяцялем, маршалкам.

Маршалак. Знаю я яго добра. Што васан тутака робіш? Як ты пасьмеу лезьці у дом справядлівых людзей?!