Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сабковіч (страшэнне перапуджаны). Што, што, што? Маршалак Пачціускі? Дык што… гдзе ен?

Адольфак. На ганку з бацькай вітаюцца; але пан маршалак на хвілінку толькі заехау дзеля таго, што мае пільны інтэрас у горадзі, а міма праежджаючы, як ен казау, ні выпадае ні заехаць, каб даведацца а здароуі дарагога суседа. Нават каней ні пазволіу адпрагчы, як ні прасіу яго бацька.

Сабковіч. О, дау бы-ж то Бог, каб ен, дык што… як найхутчэй выехау адсюль (на голас). Слухай, Адольфак! Дык што… як тутака можна выйсьці у сад, каб ні спаткацца з новым госьцем? Дык што… бачыш, мой даражэнькі, я ні хацеу бы спаткацца з маршалкам, ен гневаецца на мяне за тое, што я так дауно ні быу у яго (у старану). Да чорта, — ен бы мяне выкінуу за карк (на голас) дык што…

Адольфак. У сад адзін выхад праз глауныя дзьверы і ганак, гдзе цяперака тата і гутарыць з маршалкам; другі — праз пакоі Адэлькі, але цяперака тудой прайсьці ні можна: яна апранаецца. Бяда нівялікая, што маршалак крыху прыстыдзіць пана за гэта, пан паабецаеш нізадоуга быць у яго і будзе згода. Але чутна ужо іх гутарка: бацька, мусіць, вядзе госьця сюды. Пайду падганю сястру, каб хутчэй сюды выйшла (выбегае).

ЗЬЯВА VIII-ая.

Сабковіч (адзін).

Сабковіч. Ось, папауся, дык што… Маршалак такі злы на мяне за Сулікоускіх і Валовічыху, што, пабачыушы мяне тутака, гатоу зрабіць мне вялікую ніпрыемнасьць і настроіць проці мяне судздзю, дык што… Ен заехау толькі па хвіліну. (бегае па пакоі, заглядаючы у ва усе куткі). Каб знайсьці тутака мейсцо, каб схавацца? дык што… Праз хвіліну судздзя ні паспеу бы параіцца з маршалкам аб пастанові, дык што… сваей дачкі. (у гэтым мейсцы Адольфак падглядывае праз бакавыя дзьверы, што робіць Сабковіч). Як на бяду німа падхадзячаго мейсца, каб схавацца. Ах, дык што… схаваюся пад стол; доугі настольнік патрапіць схаваць мяне ад маршалка (лезе пад стол і нацягвае крыху настольнік, каб закрыць сябе, але ні ад публікі; гэтак схаваушыся, высунуу галаву с-пад настольніка і кажэ): Дык што… чартоускі ніпрыемнае палажэнне залётніка! Каб жа-ж хоць паненка ацаніць гэта патрапіла. Але ціха, нехта ідзе; буду сядзець спакойна і паузіраюся, што тутака будзе рабіцца (хаваецца).