Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сабковіч. Што, што?.. О!.. (атарапеушы).

Адэля.Скуль-жа пыха у гэтай шэльмы?
Вота-ж верыць у грошы вельмі,
Бо на службе пры палацы
Доугіх рук ні жалеу працы.

Сабковіч. І гэта нават! Дык што…

Адэля.На зладзейскай ехаў снасьці,
Крау, што можна было украсьці:
Срэбро, медзь, нават раменне, —
Усе у свае сьпіхау кішэні.

Сабковіч. Скуль жа-ж, да чорта, яна аб гэтым знае?.. (зусім зьбіты с панталыку, слухае далей).

Адэля.Боскіх прауд забыушы дбаці,
Як той крэз сабрау багацце;
Седні балі выпрауляе,
Баб падхлебнікау мець зграю.

Сабковіч. Гэта інтрыга нідапечаннаго акадэміка, дык што… Нічога ні зробяць. Калі бацька на маей старане, пастаулю на сваем. Легка растлумачу, што гэта інтрыга, да каторай, дык што… належыць і яго дачка.

Адэля.Есьць-жа людзі, што, хоць сорам,
Торг вядуць сваім ганорам;
Нават, як да пня апенькі,
К «шэршню» ціснуцца паненкі.
Стуль і прыказка на гэта:
Прауду выгналі край сьвета.
Нелюдзь з золатам без бою
Верх бярэ над праватою.

Сабковіч. Так, паненачка, так, пане акадэмік! Вы, як я бачу, згаварыліся, каб выжыць мяне з гэтаго дому, але страшэнне вы абмыліліся. Бацька мае да мяне слабасьць, я выдумаю казку, быццым пан акадэмік баламуціць яго дачку і, хочучы маей адправы, кідае на мяне уселякія бруды. О, пачакайце, галубочкі, ні удасца вам тое, што вы хочыце зрабіць!

ЗЬЯВА VII-ая.

Сабковіч і Адольфак.

Адольфак (убегшы). Пан маршалак Пачціускі с панам Зацнеускім толькі што прыехалі. Пан Станіслау на сваім арабчыку. Які гэта пекны конік, проста цацачка!..