Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адольфак. Можэ сястра ураз ні здалее прыйсьці сюды; ей прыслалі якуюсь песяньку і яна цяперака яе чытае, а ураз пан пачуеш, як, будзе сьпеваць (выбегае сьмяючыся).

ЗЬЯВА VI-ая.

Сабковіч (адзін).

Сабковіч. Дык што… Стары дурань думае, што яго дачка мне да упадобы. О, прайшлі ужо тыя часы, калі хлопцы за адзін узгляд красоткі гатовы былі скочыць у агонь, у воду. Дык што… У цяперашніх часох усе залежыць ад грошай. Прауда, панна Адэля і пекная і разумная дзяучына, дык што… родная дачка Эвы. Ведаючы ад людзей, што я багаты, натта мусіць хочэ выйсьці за мяне замуж і, што больш, як пэуна, любіць мяне, галубка. Дык што… Ось і прачуванні сястры. О, я хаця і ні лізнуу кніжнай эдукацыі, дык што… але згадау сваім дурным розумам, што грошы увядуць мяне у вышэйшыя сфэры, дык што… (чутно, як нехта пачынае іграць на фортапьяні). Ось, як уважаю, яна хочэ мяне забавіць музыкай, дык што… для мяне больш прыемнасьці робіць шуршанне банковых білетау дарагога бацькі, як ігра яго дачкі. Ціха, нешта пяе, дык што… паслухаем (за кулісамі чуцен сьпеу часта прарываны, як, бы хто вучыуся).

Адэля (за сьцяной).
У чарадзейскім нашым коле
Укаранілося гуголле.
Каб ні зелле, наша ніва
Каласілася-б шчасьліва.
Часта між людзьмі бывае,
Прауда у тых, хто грошы мае, —
Бразьне вошуст кішанею,
Гнецца усе прад ім лазою.

Сабковіч. Дык што… Ці-ж добра я мяркую?!

Адэля (далей).
Есьць тут пан с паноу Сабковіч,
Што усе дражнюць «дарабковіч».
(Пауза).

Сабковіч. Што, што? Аба мне пьяе, — хітрая, дэлікатная; сьпеваючы, хочэ выказаць тое, што чуецца. Глядзіце, трэба-ж гэта! Паслухаем, што далей будзе.

Адэля.Свінапас быу змалку летау,
Седні дзьмецца, як цар сьвета…