Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА МЯЖЫ

(Перад новым 1909 г.)

Бывай здароў, мой год старэнькі!
Ў маіх ты думках будзеш жыць
І многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуты жалю гаварыць.

Я буду помніць, доўга помніць
Сваё бадзяньне ў гэты год,
Свае надзеі і сумненьні
За родны край, за свой народ.

І тых людзей, што шлі са мною,
Хто зваў да працы, дух будзіў,
Хто весяліў у часе смутку,
Каго я шчыра палюбіў.

Дык будзь здароў, мой год старэнькі!
Ў маёй душы ты будзеш жыць
І многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуту жалю гаварыць.

1908 г.