Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І прыціхне на хвіліначку,
Сілы-моцы набіраецца.
Ные сэрца, ные-смуціцца,
На сьпеў ветру адзываецца.

Помню, помню сваю хатачку,
Маю родную, далёкую,
Як успомню — жаль агортвае
Маю душу адзінокую.

1908 г.

|}