Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЯБРОМ — ВЫГНАНЬНІКАМ

Гэй, вы, смутныя,
Гэй, вы, бедныя,
Мае мілыя
Сябры-згнаньнікі!

Ці вы сіраты
У сям‘і людзкой,
Што глядзяць на вас
Вокам ворагаў?

Ці разбоем вы
Даставалі хлеб,
Што караюць вас
Горш за злодзеяў?

Або ў вас няма
Сілы, розуму,
Што прытулкі вам
Пазачынены.