Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

89 59. ОЙ, ЧАМУ НЕ БЫЎ

— Ой, чаму не быў,
Чаму не прыбыў
На мае заручыны?[1]

Ці дома не быў,
Ці каня не меў,
Ці маці не пусціла?

— А я дома быў,
Коніка карміў,
Мяне маці выпраўляла.

Ё ў мяне сястра,
Лет не дарасла,
Яна ж мяне не пусціла:

«Не едзь, братнейка,
Не едзь, родненькі,
У чужыя людзі далёка.

Там ты увап’ешся,
З каня звалішся,
З цешчухнай пасварышся.

Ай, людзі будуць
Усё прымячаці,
Для цябе смяяціся:

Ай, чый ета сын
Кастыр-п’яніца
Па двару валяецца?

Ай, гэта жа сын
Кастыр-п’яніца
Ды Лявонаў сыночак!»

  1. Кожная страфа паўтараецца.