Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

60. УЧОРА НЕ БЫЎ, УЧОРА НЕ БЫЎ

- Учора не быў, учора не быў,
Сягоння не быў,
Знаць, мой міленькі, знаць, мой міленькі
На мяне забыў.
— Яшчэ не забыў, яшчэ не забыў,
Можа, забуду,
Ў Маскву паеду, ў Маскву паеду,
Сем год прабуду.
З Масквы прыеду, з Масквы прыеду,
Жаніцца буду,
З тою дзяўчонкай, з тою дзяўчонкай
Сватацца буду.
— Дзяўчонка мая, дзяўчонка мая
Заручаная,
Чаго ты ходзіш, чаго ты ходзіш
Засмучаная?
— Таго я хаджу, таго я хаджу
Засмучоная,
Што не на праўду, што не на праўду
Заручоная.

61. ОЙ, ПРЫДЗІ, ПРЫДЗІ, ОЙ, ТЫ ДА МЯНЕ

- Ой, прыдзі, прыдзі, ой, ты да мяне,
Мой маладзенькі хлопча,
Бо ўжо да мяне, маладзенькай,
Другі дарожку топча.
Топча дарожку да й невялічку
Да самае паўночы,
Я выплакала я па міламу
Свае чорныя вочы.
— Ці добра было, дзяўчына мая,
Мёд, гарэлачку піці?
Сягоння не хочаш, маладзенькая,
Са мною гаварыці.
— Ой, не многа я, мой міленькі,
Мёд, гарэлачку піла,
Адну чарачку і паўчарачкі -