Гэта старонка не была вычытаная
Каня заважжала:
«Едзь, мой брахнінька, едзь, мой родненькі,
К той, катора ждала».
58. ОЙ, ЗАРЖЫ, ЗАРЖЫ, СІВЫ КОНІЧАК
Ой, заржы, заржы, сівы конічак,
Па полі гарцуючы,
Ці не пачуе мая мілая,
Вячэру гатуючы.
А як пачула, цяжка ўздыхнула,
Слёзкамі заплакала:
— Чаму не прыйшоў ці не прыехаў,
Як цябе дажыдала?
Каб жа я была шэрай зязюляй,
Умела кукаваці,
Паляцела б я па белым свеце
Міленькага шукаці.
Прыляцела б я ў вішнёвы садок,
Стала б я кукаваці.
Выйшла удоўка, бедна галоўка,
Ды стала разважаці:
«Пакінь, зязюля, пакінь, шэрая,
Так жаласна кукаваці,
Мне кінуў мілы малыя дзеці,
Няма з кім гадаваці.
Сцялю пасцелю, сцялю белую,
Мне не з кім размаўляці:
Пасцелька бела, а сценка нема -
Да мяне не гавора».