Старонка:Шаўчэнка.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слова, і друку, за свабоду веры. Думаў аб роўнасьці ўсіх славянскіх народоў і відзеў спаўненьне гэтай думкі толькі тады, калі будзе дана можнасць незалежнаго развіцьця ўсім славянскім народам, калі цэлая народная масса прымець учасць у далейшым развіцьці агульна-людзкаго жыцьця. У творах сваіх успамінаў славу свайго і нашаго народу. Па даносам ворагоў ён за перакананьня і думкі, за свае заданьне будзіцеля- паэта быў выслан далёка за граніцу роднай Украіны у Оренбург. Там аддалі яго пад сільны надзор і нават забаранілі пісаць. Пасьля 10-летняй ссылкі Шэвчэнцы пазволілі вярнуцца ў Пецербург. Ссылка на здароўі Шэвчэнкі адбілася надта дрэнна, дый халодна туманны наднеўскі горад ешчэ больш надарваў слабые яго сілы і у першые дні скасаваньня прыгону - 26 лютаго - Шэвченко памёр. Уміраў бачучы, што найвялікшая яго ідэя споўнілася.

Народ украінскі прывёз цела свайго будзіцеля-паэты на Украйну, на берэг Днепра, насыпаў курган-магілу. Стаіць гэта магіла і, як да Пантэону Украйны, ідзе да яе украінскі народ на пакланеньне свайму "бацьцы". Так споўнілі украінцы адну з „Заповедзей" свайго „бацкі", а цяпер працай над національным адраджэньнем спаўняюць і далейшые.

Нам, беларусам, Шэвчэнко тым дораг, што ён ужо больш як поўсталецьця выказываў тые думкі, якімі мы цяпер жывем. Не адзін з нас прачнуўся, чытаючы "Кобзара". Шэвченко нам паказывае, як ісьці; вось, прыслухаймося, што кажа „бацька Украіны":

„Падзівіцесь на рай ціхі,
На родну краіну;
Пакахайце шчырым сэрцэм
Цёмную руіну!
Раскуйцеся, братайцеся!
. . . . . . . . .
У сваей хаці — свая праўда
І сіла і воля.
. . . . . . . . .
Німа другой такой краіны
Нічога роднаго німа;
А вы прэцëся на чужыну
Шукаць прывольнаго жыцьця,
Дабра сьвятога, болей волі,
Братэрства супольнаго...
Знайшлі,
Нясьлі, нясьлі с чужога поля
І на Украіну прынясьлі".

Але не заўсягды бывае гэта, каб папраўдзі прыносілі што небудзь добрае у родну хату, і Шэвчэнко звертаецца да тых, што свае сілы аддаюць на карысць чужынцам а не стараюцца працаваць для ўласнаго народу; замест таго, каб працаваць для сваей бацькоўшчыны, - кажа паэт, —