Старонка:Шаўчэнка.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Ізноў вы скуру дзерэцë
З братоў нешчасных хлебаробоў!
І сонца праўды засеваць
У чужых краëх і на чужыне
Прэцёся ізноў!...

Да паноў, што стаялі за прыгон, Шэвчэнко кажэ:

„Апомніцеся! Будзьце людзі,
Бо ліха вам будзе:
Раскуюцца неўзабаве
Закаваны людзі,
Прыйдзе суд, і загавораць
І рэкі і горы..."

А адрокшымся ад бацькоўшчыны прарочыць:

.... Дым хмараю заступіць
Сонца перед вамі,
І на векі праклянецесь
Сваімі сынамі".

Якую вагу Шэвчэнко прыпісывае навуцы ў роднай мове, відаць з гэтых слоў яго:

„Як бы вы вучылісь, як трэба
То і мудрасьць была бы свая;
А то залезеце на неба:
„І мы-ня мы, і я-не я!"

Разумеў добра Шэвчэнко, што навука ў чужой мове толькі і робіць, што "я-не я..."

І клічэ гарача паэт, каб ні на каго не угледаліся яго браты, а каб самі сьмела браліся за сваю вялікую справу:

"...Усе мовы
Славянскаго люду —
Ўсе знайце, а сваей?
>Дасць Бог, калісь будзем
>І па своему гаварыць,
>Як чужынец скажэ,
>>А да таго і Гісторыю
> Нам нашу раскажэ!..."

У сваіх творах Шэвчэнко вучыць народ яго гісторыі, каб ведаў, хто ён такі:

„...гісторыя — поэма
„Вольнага народу!"

Шэвчэнко гарача жадаў, каб усе украінцы жылі, як браты, ўзіраючыся на вялікую будучыну, калі

....сьвет ясны, прамяністы,
Новы засіяе...
Абніміцеся, кахайцесь,
Вас я заклінаю!"

Словы вялікаго украінскаго песьняра пісаны крывёй з сэрца яго і заўсягды будуць для украінцоў сьвятымі «Заповедзямі». За