Старонка:Шаўчэнка.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Памяці Тараса Шэвченкі
(у 50-летнюю гадаўшчыну яго сьмерці).

26 лютаго гэтаго году вялікі дзень на Украіне: пяцьдзесят гадоў таму назад памёр найслаўнейшый песьняр украінскаго народу, Тарас Шэвченко.

Імя Шэвчэнкі цесна злучэно з мукамі і сьлезамі народу ў часах прыгону: сам сын украінскаго мужыка-падданаго здабываў ён сваю славу крывёй і потам; ад калыскі прывыкаў да гора, бяды і працы; пачынаў працу, як пастух, парабак, панскі лякай. Граматы вучыў яго цэркоўны дзяк. Але маючы ад прыроды вялікі талент, Шэвчэнко скора звернуў на сябе увагу прадстаўнікоў інтэлігенціі таго часу, і гурток людзей добрай волі ня мог спакойна глядзець, як рабілася крыўда такому нештодзеннаму чэлавеку: Шэвчэнка за 2½ тысячы руб выкупілі с панскай няволі, а пасьля і яго радню. Як вольны чалавек, ён паступіў у Пецербурскую Малярскую Акадэмію, скончыў яе і пасьпяшыў на дарагую яму Украйну, каб служыць свайму народу. Пакінуўшы малярство, ён пачаў пісаць вершы і зусім пасьвяціў сябе літэратуры.

„Прыпадак падараваў Украіне чэлавека, каторый сілай свайго таленту ўлажыў жывую душу ў тое, што мó ешчэ доўга дрэмалобы; Шэвчэнко зыграў такую роль у справе адраджэньня украінскаго народу, якая рэдка прыпадае на долю аднаго чалавека. Шэвчэнко паказаў, што мова, у якой ён піша вершы, ня можэ быць некультурнай або не самабытнай; гісторычнае прошлае, каторае звініць-трапешчыць у яго гарачых вершах, не магло не ўвайсці глыбока ў душы украінцоў; тая народная душа, што давала сілу поэзіі Шэвчэнкі, тое багацтво перэлівоў у яго песьні, тые змаганьня настраенёў, абразоў, думак, то мяккіх-ласкавых, то магуча-пекных, то сумных, то гнеўных — мсьціцельных — усё гэта пацьвярдзіло перад усім сьветам, што украінскі народ не трэбуе чужых апекуноў, калі ён сам патрапіў стварыць сваю літаратуру і культуру[1]

Жывое слово Шэвчэнкі знаходзіло адгалосак серэд украінцоў, будзіло, сагравало, давало гарт і сілу да працы.

Ідэі-думкі яго належаць да найвялікшых; ён ішоў у першых радах людзей, што змагаліся за скасаваньне паншчыны; стойкі абаронай правоў пакрыўджэных і пагарджаных, Шэвчэнко стаяў за скасаваньне прывілеëў вышэйшых станоў, за свабоду

  1. Глядзі „Исторія украінскаго народа" проф. Александры Ефіменко.