Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

40.

Д. Д. ДЗЯБОЛЬСКАМУ.

Быць можа пуціна жыцьця
Лягла пярсьцёнкам, друг,
І я ў краіне забыцьця
Ня раз раджаўся, як дзіця,

Прайшоўшы поўны круг.
Быць можа я ня скончу жыць.
Бо ў ім няма канцоў.
Зноў шлях знаёмы пабяжыць,
І ўсё, што мозг здалеў забыць,
Перажыву я зноў.

Быць мо’ ў прасторы беза дна
Ўвесь час мой круг ляціць,
І ўся навіна та адна,
Што ў іншым месцы пуціна
Інакш мо’ заблішчыць.

І ў новым сьвеце пройдзе ўсё
Былое прэда мной…
Што-ж: хай канчаецца жыцьцё,
Хай зноў зварушыцца чуцьцё
Мінулай пуціной.

1911.