Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

39.

∗     ∗

Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя сьветам газьніцы, як толькі ўсплывуць перад імі чырвоныя, сінія плямы, — дык зараз-жа сэрца згадае апошняе наша спатканьне, — чырвоныя, яркія вусны, глыбокія, сінія вочы… Як той матылёк лёгкакрылы, што вось-вось із маку ўзьвіецца, на вуснах яе трапятала і была ня ў сілах сарвацца адно ціхавейнае слова; якое — ўжо вы угадалі! Ах вусны, чырвоныя вусны! ах словы, чароўныя словы! Ня дзіва-ж, мае дарагія, што сьлёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек, і кажу я: «паменшыце сьвету ў газьніцы, бо штось яна рэжа мне вочы».

1911.