Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

41.

СОНЭТ.

Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сьляда,
І нават зьверху слоем сьнег лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны сьвет прабіцца.

Прыклаў я гэты сімвол да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
І разгадаў прыроды роднай словы.
Як, — прамаўчу, бо кожны з вас — поэт.
Расьсейце-ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваей души туды пральлеце сьвет!

1912.