Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

38.

∗     ∗

Пад ценьню цёмных ліп, схаваўшых нашу пару,
Мы йдзем праплёванай дарожкай па бульвару;
Акуркі, шалуха, паперкі пад нагамі, —
Ды ці прыкмечу іх, калі іду я з Вамі?
Праз дымчаты крышталь празрыста-цёмнай ночы
Ідушчых міма нас людзей зіяюць вочы;
У цемні к нам плывуць рубіны папіросаў,
Ліхтарні блеск адкрыў на ліпе россып росаў…
Ах, колькі ёсьць красы цудоўнай поруч з намі,
Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!

1911.