Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

37.

∗     ∗

Маркотна я чакаю. Для чаго ты
Ня выйдзеш з хаты ў жаркі поўдзень зноў?
Тады-бы, пэўна, выціснулі боты
Па мяккаму асфальту рад сьлядоў.

І я, нявідны для цябе і бледны,
Ня бачачы нічога ўкруг сябе,
Прыпаў-бы к ім… І вось чакаю бедны:
Ці-ж хутка зьявіцца канец журбе?

1911.