Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

36.

ПЕРШАЯ ЛЮБОЎ.

Ўжо позна. Мрок вясеньняй ночы
На вузкіх вуліцах ляжыць.
А мне — вясёла. Блішчаць вочы,
І кроў ад шчасьця аж кіпіць.

Іду я радасны, харошы,
Зьнікае з сэрца пустата…
А пад разінавай калошай
Ціхутка хлюпае слата.

1911.