Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

146.

∗     ∗

Рушымся, брацьця, хутчэй
Ў бой з жыцьцём, пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Ня стрымаюць хай бітвы размах…

Проці цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі-ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.