Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

145.

∗     ∗

Зразаюць галіны толькі адна за адной…
Бяз скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло-бы хутчэй разьвівацца.

Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць
Ў змаганьні з нядоляй патраціць апошнія сілы, —
Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй аддаць,
Бяз скаргі лягчы у магілы?!