Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

144.

∗     ∗

Кінь вечны плач свой аб старонцы!
Няўжо-жа цёмнай ноччу ты
Ня бачыш, што глядзіцца сонца
Ў люстэрка — месяц залаты?

Ня згасла сонца! Сонца гляне,
Усіх падыме ада сна.
Ён, гэты дзень, яшчэ настане, —
І ачуняе старана!

Я пад яе зімовай маскай —
Пад сьнегам — бачу твар вясны,
І вее верш мой дзіўнай казкай,
І ясны ён, як зорак сны.