Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

141.

УПАЛІ З ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА…

Упалі з грудзей пана бога,
Парваўшыся, пацеркі зор.
Яны раскаціліся ў небе,
Усыпалі сіні прастор

І гэтак маркотна і пільна
На край наш нядольны глядзяць…
Што-ж чуюць яны там, што бачаць?
Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?..