Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

140.

КАГАНЦУ.

Змоўк пясьняр, затаіў свае песьні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны, і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне,
І струёй лынуць вершы з яе.

Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таемна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца,
Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца
І радзімаму краю служыць.