Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шакалам, шалець і кусацца. Каб хто-які прарабіў гэтае самае на вуліцы, дык людзі дзіву-б даліся. А там гэта — абычайная рэч. Там такая воля, якой і соцыялісты ня сьнілі. Чалавек там можа ўдаваць з сябе і бога, і матку боску, і папу, і ангельскага караля і, гаспадара імпэратара, і сьвятога Вацлава[1]. (Адылі гэты Вацлаў праз увесь час быў зьвязаны і ляжаў галяком у адзіночцы). Быў тым адзін, які скрозь крычаў, што ён арцыбіскуп, — той нічога не зрабіў, адно жраў ды яшчэ прабачайце, сёе-тое, што рыфмуецца з словам жраў. Адылі там ніхто гэтага не сароміцца. А адзін нават удаваў з сябе Кірылу і Мяфодзія, каб атрымаць падвойную порцыю. Быў там цяжарны пан і запрашаў кожнага на хрэсьбіны. Многа было там шахматыстаў, політыкаў, рыбаловаў, скаутаў, калекцыянэраў паштовых марак, фатографаў і мастакоў. Адзін трапіў туды праз старыя гаршкі, якія ён зваў урнамі. Другога скрозь трымалі ў сьмірыцельнай сарочцы, каб ён ня мог вылічыць, калі настане сканчэньне сьвету. Пасябраваў я там з некалькімі профэсарамі. Адзін з іх праз увесь час хадзіў за мной ды тлумачыў, што прабацькаўшчына цыганоў была ў Крканошчах[2], а другі даводзіў, што ў сярэдзіне зямное кулі ёсьць другая, значна большая за верхнюю. Кожны там мог гаварыць усё, што ўчамярыцца яму. ў галаву, нібы ў парляманце. Неяк раз узяліся там казкі казаць ды пабіліся, як з нейкай прынцэсай справа скончылася нядобра. Самы буяны быў пан, які ўдаваў з сябе шаснаццаты том Навуковага Энцыклёпэдычнага слоўніка выданьня Отто і прасіў кожнага, каб яго разгарнулі і знайшлі слова „пераплётнае шыла“, — іначай яму капут. Супакоіўся ён толькі тады, як надзелі на яго сьмірыцельную сарочку. Тады ён стаў хваліцца, што трапіў у пераплёт, і прасіць, каб яму зрабілі модныя берагі. Жывецца там проста, як у раі. Вы можаце там крычаць, раўці, сьпяваць, плакаць, бляяць, шумець, скакаць, маліцца, куляцца, поўзаць ракам, скакаць на аднэй назе, цэлымі днямі сядзець на карачках ці лезьці на сьцяну і ніхто да вас не падыйдзе і ня

  1. Патрон Чэхіі.
  2. Горы ў паўночна-ўсходняй Чэхіі.