Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Утаропіць на рунь-зеляніву
Міліёны лагодных вачэй.

Пазалоціць дубы на гародзе,
Прыгалубіць кудравы гушчар;
На лістоў дыване ў карагодзе
Будзе шастаць на цэлы абшар,

Пакуль шэрань засрыбрыць сівізнай
Абамлеўшай зямлі кожны крок,
Пакуль лес апранецца ў бялізну,
Пакуль рэчку абхопіць лядок.

X

Вось зарыпалі хрыпла вароты,
Дзед зірнуў на гумно, на хлявы.
„Трэба сёнейка вымазаць боты —
Пацьвярдзеюць ад мокрай травы!“

Як угледзіў хлапца, крыкнуў срога:
„Што галуздаеш, шэльма, псякосьць?
Быдла ў хлеве стаіць, бойся бога,
Ты бакі абіваеш, як госьць!“

І паплёўся дзядочак да хаты
Растрывожаны, злосны такі.
„Неяк пахне ад печы занадта,
Мабыць Наста пячэ праснакі.“

„Да кармежкі мае вельмі рупны,
Не сьняданьне рыхтуюць, а пір;
Ўсё адразу пажруць неадступна,
Гаспадарку ўсю пусьцяць у вір.“

„А зьясі хоць вала і карову,
Дык за гэта ўсё гонар адзін!“
І насупіў калматыя бровы
Наш ашчадны стары селянін.

„Да калядаў тры месяцы з гакам, —
Парсюкоў ужо колюць аж трох.
Гэта-ж сена касіць ды сабакам!
Каб ты, сынку мой, каменем лёг!“

„Ну, няхай! Я ўжо выпусьціў лейцы,
Хай сынок гаспадарыць! Мне — што?