Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта пішацца гымн — „алялюя“
Сілам тайным нябёс і зямлі.

І чаго ты, чаго не пабачыш
У багатых у фарбах у тых:
Хмарак воблікі перайначыш
У сям‘ю патрыярхаў сьвятых.

Там на глебе агнёвых калёраў
Райскі мак крышталёвы цьвіце;
Там, апрануты ў яркія зоры,
Волат лапці з праменьняў пляце

Кожны лапаць — вялікі, як хата, —
Пурпуровым агнішчам блішчыць.
А вакол гэтак пышна, багата
Срыбны, казачны замак стаіць.

Там, у сажаўках ярка-чырвоных,
Качкі дзіўныя ціха плывуць.
У бліскучых у сьнежных каронах
Па даліне тры старцы ідуць.

І глядзяць на ўсход там, дзе слонка
Мігаціць, як вуглёвы арэх…
На купінах варожаць сасонкі
І бялеюцца ў хмарках, як сьнег.

IX

Раптам хмары з нябёсных аблогаў
Паплылі на край неба, на бор,
Бы загад тут выконваўся срогі —
Зрабіць вольным блакітны прастор.

Вялічэзнай празрыстаю міскай
Неба ціха лягло на зямлю;
Нібы маці над кволай калыскай,
Шапянула дзіцяці „люблю“.

На платох тчэцца шоўк павуціны,
І кудзеліць над хаткай дымок;
Пад вакном млее чырвань рабіны, —
Будзе слаўны, пагодны дзянёк…

„Баб‘е лета“ аздобіць шыр ніваў,
Закрасуецца сонца ярчэй…