Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коў, — але ў вайну ўжо ня мелі веры, казалі, што вайны напэўна ня будзе, і шкадавалі, што без пары скончыўся лагер. Страшэнна лаялі за гэта як немцаў, так і сэрбаў.

А газэт я так і ня мог нідзе дастаць.

Прыехалі мы на другі дзень раніцаю. Цяпер ужо я станцыю не разглядаў, і яна ня была нудная, апаленая сонцам… Пачалося выкладаньне рэчаў, пераезд і ў казармы, і ў склады, і ў арудзійны парк, А быў пыл, а бруд, а лаянка! Куды ні сунься — крыкі, громазд, куламеса…

На мяне ўсе забыліся, і я быў рад, што магу ня лезьці ў вочы без патрэбы.

Кінуў я ўвесь клопат, і пашоў на бераг Нёмну. Шчыпаў там у кустох гарэхі, знашоў колькі ягадзінак, спозьненых сунічак, любаваўся з высокага берагу на прыгожую Нёмнаву вадзіцу. Было тут ціха і супакойна — і не хацелася ні аб чым думаць.

Па абедзе загадалі мне схадзіць у акалодак, — больніцу для хворых салдат, — на мэдыцынскі агляд, што бывае кожнаму новапрыбыламу ў батарэі.

Ідучы туды, я разважаў як малое дзіця: „А вось знойдуць у мяне якую-небудзь загану ў грудзёх — і забракуюць… Паеду назад! Якое шчасьце!“

Там я доўга чакаў у невялікім пакоі, дзе на зялезных ложках, на голых сяньнікох і на падушках з сена, без посьцілак і наўлачак, ляжала чалавек пяць нядужых. Пад ложкамі валяліся кінутыя боты і ўсякія транты, а на шафках, што служылі й заместа столікаў, я ўбачыў у ваднэй кучы і шапку, і