Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паяс, і кубак піць, і пляшачкі з лякарствамі. Мухі так ліплі; рамы былі падвойныя, з дужа пыльнымі шыбамі, і яны ляцелі адтуль, абнялі крошачкі цукру, садзіліся хворым на нос і ў вочы. Хворыя ляжалі моўчкі, заплюшчыўшы вочы, — спалі ці што.

Жаль агарнуў мяне.

Недзе пабегаўшы, зьявіўся салдат-прыслужнік. Ён ні слова не сказаў мне, прыткнуўся на табурэтку, дастаў з кішэні пушачку ад ваксы, дзе меў махорку, і стаў круціць цыгарку. Круціў і пяяў сабе пад нос з самым тупым выглядам:

Ціпер-жа нада мною

Тааварішчы сьміютца-а-а…

Зачэм-жэ ты мне ча-а-айнік пріпая-я-ала?…

Потым курыў, а курачы — мыском боту пароў у ражку бліжэйшага сяньніка… Пільна разглядаў, як сыплецца адтуль дробная, пацёртая саломка. Курыў доўга, а дакурыўшы — паклаў недакурачак на падлогу, напляваў на яго, старанна лучаючы, і расьцёр падэшваю аж да чорных шнуроў на брудным цэманце. Тады крыкнуў:

— Сурай, а Сурай! Перавярніся ты на другі бок: зараз камісія прыдзе аглядаць цябе.

Хворы татарчук скасіў мутныя, пачырванелыя вочы на шырокім, замшэлым ад валосься твары, кінуў у наш бок бязуважны погляд, нічога не прамовіў і з трудам лёг на другі бок.

Другі хворы, даўгі і сохлы, зьбялелы на сьмерць, нечакана зьлез з ложка і на маёй роднай мове сказаў прыслужніку: