Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кажуць дзеля пахвальбы. Пасля абеду мой сябра апранаўся перад люстэркам вельмі старанна і ехаў да якога-небудзь суседа, у якога былі дзве-тры прыгожанькія дачкі; бесклапотна і міралюбна валачыўся за адной з іх, гуляў з імі ў жмуркі, вяртаўся дадому досыць позна і адразу-ж засыпаў багатырскім сном. Ён сумаваць не мог, таму што ніколі не аддаваўся поўнай бяздзейнасці; а на выбар заняткаў не быў капрызны і як дзіця цешыўся малейшым гультайствам. З другога боку — асаблівай прыхільнасці да жыцця ён не адчуваў, і, бывала, калі прыходзілася пераганяць ваўка або ліса, — пускаў свайго каня з усіх ног па такіх калдобінах, што я да гэтага часу зразумець не мог, як ён сабе сто разоў не зламаў шыі. Ён належаў да ліку тых людзей, якія ўзбуджаюць у вас думку, што яны самі сабе не ведаюць цаны, што пад іх знешняй велікадушнасцю захоўваюцца моцныя і вялікія страсці; але ён-бы рассмяяўся вам ў твар, калі-б мог здагадацца, што вы аб ім так думаеце; так і, прызнацца сказаць, я сам думаю, што калі і было ў майго прыяцеля ў маладосці якое-небудзь, хоць няяснае, але моцнае імкненне да таго, што вельмі міла названа «чымсьці вышэйшым», то гэта імкненне даўным-даўно ў ім угаманілася і заціхла. Ён быў досыць тоўстым і меў надзвычайнае здароўе. У наш век нельга не любіць людзей, якія мала думаюць аб сабе, таму што яны надзвычай рэдкія… а мой сябра ледзь не забыўся пра сваю асобу. Між іншым, я, здаецца, ужо занадта многа гавару аб ім, — і мая балбатня тым больш недарэчы, што не ён з’яўляецца прадметам майго апавядання. Яго звалі Пятром Фёдаравічам Лучынавым.

У адзін асейні дзень з’ехалася нас чалавек пяць заўзятых паляўнічых у Пятра Фёдаравіча. Усю раніцу мы правялі ў полі, зацкавалі двух ваўкоў і мноства зайцоў і вярнуліся дадому ў тым надзіва-прыемным настроі, які авалодвае ўсякім прыстойным чалавекам пасля ўдалага палявання. Змяркалася. Вецер уздымаўся ў цёмных палях і шумна гойдаў аголеныя вяршыні бяроз і ліп, што акружалі дом Лучынава. Мы прыехалі, злезлі з коней… На ганку я спыніўся і азірнуўся: па шэраму небу цяжка паўзлі доўгія хмары; цёмна-буры хмызняк гнуўся на ветры і жаласна шумеў: жоўтая трава бяссільна і сумна прыгіналася да зямлі; чароды драздоў пераляталі з рабіны на рабіну, якія, былі абсыпаны яркапунцовымі гронкамі; у тонкіх і ломкіх суках бяроз са свістам скакалі сініцы; на вёсцы хрыпла брахалі сабакі. Мне стала сумна… затое я з сапраўднай радасцю